Прыйшла Каляда - адчыняй варата!

17 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад №46 г. Магiлёва» прайшло фальклорнае свята «Каляды» - вясёлы народны святачны абрад!  Да дзяцей  завiталi калядоўшчыкi з пажаданнямi шчасця, прыбытку, здароўя. Свята  суправаджалася  абрадавымi песнямi i танцамi, народнай  музыкай. Каза гуляла з дзецьмi ў народныя гульнi, а Цыганка нават паваражыла дзецям! Свята завяршылася каляднымi пачастункамi!

На свята Каляды к нам прыехалi карэспандэнты абласного тэлебачання  “Магiлёв”. I нашы  дзецi сталi сапраўднымi зоркамi  тэлебачання!

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi  Лук’янава I.В.