Мы сябруем з Несцеркам

 

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №46 г. Магілева”  прайшоў Дзень здароўя “Мы сябруем з Несцеркам”. У госці да дзяцей завітаў Несцерка-вядомы герой беларускага фальклору, які ходзіць па селах і распавядае простым людзям казкі і вершы.

Выхаванцы запрасілі Несцерку паказаць свой спрыт і пагуляць з імі ў беларускія народныя гульні “Мастакі”, “Дзве казы”, “Лыска”, і “Зайцы” і зімовыя эстафеты.  Перад кожнай гульней дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, якія прапанаваў ім Несцерка,а ў  саміх гульнях расказвалі беларускія вершы! І дзеці, і дарослыя атрымалі шмат пазітыўных эмоцый  і далучыліся да хараства роднай мовы!

Кіраўнік фізічнага выхавання Цішкевіч Н.П.